З пачатку года інфляцыя ў Беларусі склала 20,2%

03.06.2011 13:29
Архив Редакция

За 1 студзеня — 1 чэрвеня кошты ў Беларусі выраслі на 20,2%. Пра гэта 3 чэрвеня паведаміў намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур. "Магу дакласці, што на 1 чэрвеня інфляцыя складзе 20,2%", — сказаў ён.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 23 траўня Андрэй Тур заявіў, што да 1 чэрвеня кошты ў краіне вырастуць на 15%. «Гэта разлік зыходзячы з валютнага курсу на сёння», — растлумачыў ён. Пры гэтым, паводле слоў намесніка міністра эканомікі, да канца года інфляцыя складзе 33-39%, «калі сітуацыя будзе стабільнай».

Прагназуецца, што кошты, да прыкладу, на замежныя лекі ў сувязі з дэвальвацыяй рубля павінны павялічыцца больш чым на 50%. Даражэюць і прадукты харчавання — насельніцтва краіны масава іх раскупляе, спрабуючы назапасіцца да новага павышэння коштаў.

Па матэрыялах РИА «Новости»

Как вам новость?