З пятага красавіка ў шэнгенскай зоне набыў моц новы візавы кодэкс

05.04.2010 09:54
Архив Редакция

З пятага красавіка 2010 года ў моц уступіў новы візавы кодэкс, абавязковы для ўсіх краін — удзельніц Шэнгенскай дамовы. Мэтай увядзення новага кодэкса з'яўляецца ўніфікацыя працэдуры выдачы віз незалежна ад таго, праз консульства якой краіны афармляецца віза.

У адпаведнасці са зменамі, тэрмін разгляду заявак на выдачу шэнгена будзе складаць дзесяць дзён. У выпадку адмовы ў выдачы візы краіна будзе абавязана растлумачыць прычыну такога рашэння, але з прычыны таго, што шэрагу чальцоў ЕС для гэтага прыйдзецца ўнесці змены ў нацыянальнае заканадаўства, дадзеная пастанова будзе ўжывацца з пятага красавіка 2011 года, паведамляе прэс-цэнтр «Хартыі-97».

Новы кодэкс прадугледжвае, што зараз шэнгенская віза на тэрмін да трох месяцаў будзе каштаваць 60 еўра для людзей ва ўзросце ад 12 гадоў, для дзяцей з 6 да 12 гадоў — 35 еўра. Дадзенае правіла не закране Расію, Украіну і шэрагу іншых дзяржаў, якія маюць з Еўрасаюзам дамову пра спрашчэнне візавага рэжыму.

Как вам новость?
Головоломки