З рахункаў былога віцэ-прэм'ера Беларусі скралі 1,5 тыс. даляраў

16.03.2011 10:42
Архив Редакция

Былы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза стаў ахвярай кардара. Невядомы злачынца 25 лютага, выкарыстоўваючы банкаўскія карткі, праз банкаматы ААТ "Белзнешэканомбанк" і ААТ "ААБ Беларусбанк" выкраў 4,6 млн. рублёў (больш за 1,5 тыс. даляраў) з рахункаў былога віцэ-прэм'ера.

Праваахоўныя органы Мінску ўжо распачалі крымінальную справу ў дачыненні да невядомага па ч.2 арт.212 Крымінальнага кодэксу Беларусі (крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, спалучанае з несанкцыянаваным доступам да камп’ютарнай інфармацыі), перадае «Ежедневник».

За дадзенае злачынства беларускім заканадаўствам прадугледжваецца максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Как вам новость?
Головоломки