З турмаў выпусцілі каля 100 затрыманых 19 снежня

28.12.2010 10:38
Архив Редакция

Каля 100 чалавек, затрыманых праваахоўнікамі 19 снежня ў Мінску падчас разгону дэманстрацыі апазіцыі, выйшлі на волю. Як паведамляецца, перш за ўсё, праз перапоўненасць турмаў выпусцілі тых, хто з прычыны пагаршэння здароўя з-за атрыманых траўмаў апынуўся ў лякарні. Між тым, афіцыйная прычына вызвалення застаецца невядомай.

Згодна з дзейным заканадаўствам, арыштаваны падчас адбывання пакарання можа дамагацца прызнання судовай пастановы незаконнай. Для гэтага ён можа звярнуцца з скаргай у вышэйшыя інстанцыі. Пры гэтым, чакаючы адказу, ён усё роўна будзе знаходзіцца за кратамі. Супрацоўнікі ж адміністрацыі спецпрыёмніка або нейкага іншага ізалятара абавязаны выконваць судовую пастанову, у адваротным выпадку яны падпадуць пад крымінальную адказнасць, перадае «Народная воля«.

Між тым, як паведамляў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўсяго 19 снежня затрымалі 639 чалавек.

Как вам новость?
Головоломки