З універмага «Беларусь» тэрмінова эвакуявалі людзей

25.01.2011 17:47
Архив Редакция

З будынка мінскага ўнівермага «Беларусь» 25 студзеня каля 11:00 эвакуявалі ўсіх работнікаў крамы і пакупнікоў. Адміністрацыя «Беларусі» патлумачыла эвакуацыю «вучэбнай трывогай», на сайтах міністэрства па надзвычайных сітуацыях і галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама пра здарэньне ва ўнівермагу нічога не паведамляецца. 

Аднак інфармацыя пра інцыдэнт паступіла ў СМІ ад яго відавочцаў.

«Людзей літаральна выштурхоўвалі на вуліцу. У натоўпе пайшлі чуткі аб тым, што паступіла інфармацыя пра замінаванне ўнівермага «Беларусь». Было страшна, асабліва ведаючы аб тым, што ўчора ў маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава» быў здзейснены тэракт. Літаральна праз некалькі хвілін пасля таго, як было абвешчана аб эвакуацыі, каля крамы з’явіліся машыны са спецыялістамі па размінаванні», — паведаміў «Народнай волі» адзін з удзельнікаў падзей.

У адміністрацыі ўнівермагу журналісту выдання заявілі, што абсалютна ніякай пагрозы тэракту не было.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прыняло рашэнне ўзмацніць меры бяспекі на чыгуначным і паветраным транспарце ў сувязі з выбухам у маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава», які адбыўся 24 студзеня каля 15:40 па беларускім часе. Па афіцыйных дадзеных, у выніку тэракту загінула 35 чалавек, яшчэ каля 130 чалавек пацярпелі. У той жа час відавочцы сцвярджаюць, што колькасць загінуўшых можа скласці да 70 чалавек.

Как вам новость?
Головоломки