З верасня на цягніку можна будзе дабрацца з Мінску ў Ніцу

19.08.2010 15:59
Архив Редакция

23 верасня ААТ "Расійскія чыгункі" адкрывае новы чыгуначны міжнародны маршрут кірункам Масква — Ніца. Маршрут цягніка будзе пралягаць праз некалькі краін — Беларусь, Польшчу, Чэхію, Аўстрыю, Італію і Францыю. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе РЧ.

Цягнік будзе курсаваць адзін раз на тыдзень. Ён будзе адпраўляцца з Беларускага вакзала Масквы ў чацвер і прыбываць у Ніцу ў суботу. З Ніцы цягнік будзе выязджаць у нядзелю, а прыбываць у Маскву ў аўторак.

Маршрут руху цягніка будзе пралягаць праз наступныя горада: Масква — Вязьма — Смаленск — Орша — Мінск — Берасце — Цярэспаль — Варшава — Катавіцы — Зэбжыдавіцы — Богумін — Бржэцлаў — Вена — Лінц — Інсбрук — Бальцана — Верона — Мілан — Генуя — Сан-Рэма — Бардыгера — Вентыміль — Ментон — Ніца.

У яго састаў будуць уключаны вагоны класу «люкс», вагоны першага і другога класаў. Аб даце адкрыцця продажу квіткоў, іх кошце, часе адпраўлення і прыбыцця цягніка пакуль не паведамляецца.

Как вам новость?