За 2010 год супольны знешні доўг вырас амаль на 30%

12.03.2011 14:04
Архив Редакция

Валавы знешні доўг Беларусі за 2010 год вырас на 6,45 млрд. даляраў (29,2%), склаўшы на 1 студзеня 2011 года 28,51 млрд. даляраў, або 52,2% ВУП краіны. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі. У разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг на 1 студзеня 2011 года дасягнуў сумы ў 3,007 тыс. даляраў (1 студзеня 2010 года — 2,322 тыс. даляраў, 1 студзеня 2009 года — 1,596 тыс. даляраў). 

У першым квартале 2010 года валавы знешні доўг вырас 183,2 млн. даляраў (0,8%), у другім — на 927,5 млн. даляраў (4,2%), у трэцім — на 2,42 млрд. далЯраў. (10,5%), у чацвертым — на 2,92 млрд. даляраў (на 11,4%), перадае БелаПАН.

На абслугоўванне знешняга доўгу ў 2010 годзе пайшло 5,17 млрд. даляраў (9,5% ВУП, або 17,3% экспарту тавараў і паслуг). З іх 4,56 млрд. выдаткавалі на выплаты па асноўным абавязку, 601,8 млн. даляраў — на плацяжы па адсотках.

За 2009 год валавы знешні доўг Беларусі павялічыўся на 6,9 млрд. даляраў, або на 45,4%, да 22,06 млрд. даляраў (45% ВУП). Па ацэнцы МВФ, за 2011 года ён павялічыцца да 57,3% ВУП, 2012 — 61,9%, дасягнуўшы да 2016 года 74,5% ВУП.

Как вам новость?