За 2010 год у Беларусі стала на 23% больш інтэрнэт-рэкламы

22.02.2011 15:37
Архив Редакция

Аб'ём інтэрнэт-рэкламы ў Беларусі ў 2010 годзе павялічыўся на 23% і склаў 6,155 млн. даляраў з улікам ПДВ. Сюды ўваходзіць банарная рэклама, а таксама тэкставая і спецпраекты (іх аб'ём вырас на 29% і 13,4% адпаведна), але не ўваходзіць кантэкстная рэклама і рэклама ў каталогах. Іншыя медыяканалы рэкламы перажываюць стагнацыю або малы рост.

У пачатку 2010 года спецыялісты лічылі, што рост рынку інтэрнэт-рэкламы складзе 10-25%, нагадвае Marketing.by са спасылкай на агенцтва Zenith Optimedia. Першыя шэсць месяцаў 2010 года рынак пашыраўся хуткім тэмпам — у параўнанні з адпаведным перыядам 2009 года аб’ём банарнай рэкламы павялічыўся на 43%, тэкставай і спецпраектаў — на 35%. Аднак у другім паўгоддзі хуткасць росту аб’ёму рэкламы знізілася. У 2011 годзе чакаецца рост рынку інтэрнэт-рэкламы на 25%.

Как вам новость?
Головоломки