За 2010 год у Беларусі вытворчасць будматэрыялаў вырасла на 8,6%

20.09.2010 10:33
Архив Редакция

Агульны аб'ём вытворчасці будматэрыялаў у Беларусі за студзень-жнівень 2010 года вырас на 8,6% у параўнанні з паказчыкам аналагічнага перыяду 2009 года, склаўшы 3,93 трлн. рублёў (1,31 млрд. даляраў). Пры гэтым, на 3,1% знізілася вытворчасць шыферу (122,7 млн. умоўных плітак), паведамілі ў беларускім нацыянальным статыстычным камітэце.

Вытворчасць цэменту за першыя восем месяцаў вырасла на 4,7% да 2 млн. 980 тыс. тон. За жнівень у Беларусі вырабілі 429,6 тыс. тон цэменту, што на 1,5% больш, чым у жніўні 2009 года, але на 2,3% менш, чым у чэрвені 2010 года, перадае БелаПАН.

За студзень-жнівень у краіне вырабілі 1 млн. 828,5 тыс. кубічных метраў зборных жалезабетонных канструкцый і вырабаў (рост на 15%), 9 млн. 400,2 тыс. квадратных метраў кафлі для ўнутранай абліцоўкі сцен (на 3%) , 6 млн. 384,3 тыс. квадратных метраў кафліі для падлогі (у 1,3 разы), 1 млн. 147 тыс. квадратных метраў будаўнічага шкла (у 1,3 разы).

Как вам новость?
Головоломки