За 2010 на дарогах Беларусі загінула 273 чалавека

01.09.2010 13:46
Архив Редакция

З пачатку 2010 года на аўтадарогах Беларусі адбылося 947 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінула 273 чалавека і 1059 атрымала раненні. За аналагічны перыяд 2010 года ў краіне адбылося 1064 ДТЗ, у якіх загінула і атрымала раненні адпаведна 359 і 1201 чалавек. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь.

На 30 жніўня, паводле дадзеных Цэнтральнай аператыўнай дыспетчарскай службы Дэпартаменту «Белаўтадар» мінтранса, на аўтадарогах Беларусі ў рамках бягучага рамонту працоўныя наладзілі 331 тыс. квадратных метраў танкаслойных пакрыццяў, 9196 тыс. квадратных метраў шурпатых слаёў зносу метадам паверхневай апрацоўкі, нанеслі 30 тыс. 679 кіламетраў лініяў разметкі, паведамілі ў мінтрансе.

Па словах прадстаўнікоў міністэрства, з пачатку 2010 года на дарогах краіны паклалі 692 тыс. тон асфальтабетонннае сумесі, ліквідавалі каля 352,16 тыс. квадратных метраў ямачнасці.

Как вам новость?