За адзін дзень у Мінску з'ядаюць 44 тоны марозіва

14.07.2010 12:08
Архив Редакция

Праз рэкордна гарачае надвор'е ў Мінску расце аб'ём продажу марозіва і ахаладжальных напояў. Штодня мінчукі з'ядаюць 44 тоны марозіва, выпіваюць 130 тыс. літраў квасу, 350 тыс. літраў безалкагольных напояў і 420 тыс. літраў мінеральнай вады.

«У 2009 годзе ў ліпені аб’ёмы продажу марозіва былі на ўзроўні 38 тон, сёлета яны выраслі на шэсць тон», — расказала начальніца аддзелу прадуктаў жывёлагадоўлі галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Тамара Глазко, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Большая частка прадаванага марозіва — беларускай вытворчасці. У сталіцы рэалізуюць свае тавары мінскія фабрыкі, прадпрыемствы з Горадні, Берасця, Магілёву, Лепелю, Барысава, Баранавічаў, Слуцку.

Как вам новость?