За "акцыю маўчання" у Мінску будуць судзіць топ-мэнэджара буйной фірмы

23.06.2011 13:11
Архив Редакция

У ходзе акцыі маўклівага пратэсту ў Мінску, якая адбылася 22 чэрвеня, у ліку затрыманых апынуўся топ-мэнэджар буйной сталічнай фірмы. Па словах зяця мужчыны, хутчэй за ўсё яго будуць судзіць за дробнае хуліганства, як і многіх іншых затрыманых.

Мужчына папрасіў не называць ні свайго імя і прозвішча, ні сваяка. Ён
распавёў, што яго разам з цесцем затрымалі супрацоўнікі міліцыі каля
ГУМа каля 19:15 і даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна, перадае БелаПАН.
 
Паводле
слоў затрыманага, у РУУС знаходзіліся не менш за 32 чалавек, прычым
вялікая частка з іх — людзі з вышэйшай адукацыяй, у тым ліку студэнты,
сямейныя пары. Усіх затрыманых праваахоўнікі здымалі на відэа,
перапісвалі іх дадзеныя (у тым ліку і IMEI-коды мабільных тэлефонаў),
многіх з іх абшукалі.

Самога мужчыну адпусцілі з РУУС у 02:30 23
чэрвеня. У маладога чалавека акрамя ўсяго іншага ўзялі адбіткі пальцаў,
нягледзячы на тое, што яны ўжо былі ў базе дадзеных. Цесць мужчыны
застаўся ў РУУС. Малады чалавек адзначыў, што яго цесць, будучы
кіраўніком фірмы, «умее ставіць непрыемныя пытанні», таму і стаўленне да
яго было іншае.

Як перадаваў Тэлеграф, па ўсёй Беларусі 22
чэрвеня ў ходзе разгону удзельнікаў акцый маўклівай салідарнасці
супрацоўнікі міліцыі затрымалі прыкладна 450 чалавек. Больш за 200 з іх
затрымалі ў Мінску, астатніх — у рэгіёнах. Большасць затрыманых пасля
праверкі дакументаў і правядзення тлумачальнай гутаркі адпускалі без
складання пратаколу. На некаторых удзельнікаў акцыі былі складзеныя
пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 17.1 КаАП Беларусі —
дробнае хуліганства. Затрыманым пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу да
30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Как вам новость?
Головоломки