За апошнія пяць гадоў больш за 40 беларусаў папрасілі прытулак у Расіі

23.08.2010 12:45
Архив Редакция

Па дадзеных Федэральнай міграцыйнай службы Расіі (ФМС), за 7 месяцаў 2010 года два жыхары Беларусі звярнуліся з хадайніцтвамі аб прадстаўленні статусу бежанца. Усяго ж за апошнюю пяцігодку ў суседняй дзяржаве шукала прытулак больш за сорак беларусаў. Пры гэтым расійскі бок задаволіў толькі адну заяву грамадзяніна Беларусі аб прадстаўленні прытулку.

Больш за ўсё беларусаў, якія прасілі прытулку ў Расіі, было зарэгістравана ў 2008 годзе. У ФМС паступіла ад беларусаў 12 хадайніцтваў аб прадстаўленні статусу бежанца і пяць заяў на часовы прытулак. Вылучаўся міграцыйнай актыўнасцю і 2007 год, калі стаць бежанцамі ў Расіі пажадала 15 чалавек з Беларусі.

Па колькасці заяў аб прадстаўленні прытулку Беларусь апярэджвае ўсе прыбалтыйскія краіны разам узятыя. Так, з Латвіі за апошнія пяць гадоў у ФМС Расіі паступіла сем заяваў аб прадстаўленні статусу бежанца і тры — на часовы прытулак, з Эстоніі, адпаведна, 7 і 2, з Літвы — тры і адна, перадае «Заўтра тваёй краіны».

Сярод беларусаў было больш ахвотных атрымаць прытулак у Расіі, чым сярод казахаў і малдаван. З Казахстана за апошнія пяць гадоў хацела стаць бежанцамі ў Расіі 23 чалавекі, васьмёра спрабавалі атрымаць часовы прытулак. З Малдовы міграваць ў Расію планавалі 23 чалавекі ў якасці бежанцаў і сем — на часовы прытулак.

Ад жыхароў Кыргызстана паступіла 35 заяў на бежанцаў і шэсць — на часовы прытулак, Арменіі — 37 і 9. Ва Украіне гэтыя паказчыкі склалі, адпаведна, 61 і 8.

Сярод краін былога СССР безумоўным лідарам па колькасці тых, хто падаў заявы на гэтыя два статусы сталіся жыхары Грузіі — 4,7 і 3,3 тыс. чалавек. У сусветным маштабе грамадзян гэтай краіны і асоб без грамадзянства, якія пражываюць на грузінскай тэрыторыі, абышлі толькі афганцы: за пяць гадоў аб статусе бежанца ў Расіі хадайнічала 5,3 тыс. чалавек, аб часовым прытулак — 4,6 тыс. чалавек.

Трэцяе месца ў свеце па колькасці жадаючых атрымаць правы бежанца ў Расіі таксама дасталася былой саюзнай рэспубліцы — Узбекістану, адкуль у ФМС паступіла практычна пароўну хадайніцтваў на статус бежанца і на часовы прытулак — адпаведна, 265 і 205.

За пяць гадоў ФМС задаволіла усяго 225 заяваў

На працягу апошніх пяці гадоў з 5,7 тыс. заяў на прадстаўленне статусу бежанца ў Расіі яго атрымала толькі 225 чалавек.

Па колькасці чалавек, якія ўсё-ткі сталі ў Расіі бежанцамі або якія атрымалі часовы прытулак, Беларусь знаходзіцца ў адной групе з Літвой (адзін бежанец) Латвіяй і Малдовай (па два бежанцы). Часовы прытулак у Расіі атрымалі два армяніны, па адным казаху і эстонцы, прызнаныя бежанцамі шасцёра ўкраінцаў, яшчэ двое атрымалі часовы прытулак.

Шэраг грамадзян з краін былога СССР за гэты перыяд звярталіся ў расійскія органы ўлады па прадстаўленне палітычнага прытулку. Хадайніцтвы паступалі з Азербайджана, Грузіі, Казахстана і Украіны. З Беларусі такіх заяў у ФМС пакуль не паступала.

Как вам новость?
Головоломки