За два дні ў Беларусі датэрмінова прагаласавалі 8,7% выбаршчыкаў

22.04.2010 16:18
Архив Редакция

За два дні датэрміновага галасавання ў мясцовыя Саветы дэпутатаў у Беларусі прагаласавалі 8,7% выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік. Па словах прадстаўніка ЦВК, меркавалася, што зняцце мяжы яўкі выбаршчыкаў на мясцовых выбарах будзе ўплываць на зніжэнне колькасці тых, хто датэрмінова прагаласаваў.

У Гарадзенскай вобласці за два дні прагаласавала 7,1% выбаршчыкаў, Берасцейскай — 7,2%, Мінскай — 8,8%, Віцебскай — 9,6%, Магілёўскай — 10,2%, Гомельскай — 10,9%, у Мінску — 7,5%, праінфармаваў Мікалай Лазавік, паведамляе БелаПАН.

«Аднак мае прагнозы не апраўдаліся. Напэўна, Цэнтравыбаркаму не варта займацца прагнозамі. Трэба рэальна ацэньваць сітуацыю. Людзі ў Беларусі дысцыплінаваныя», — сказаў сакратар ЦВК.

Па словах Мікалая Лазавіка, старэйшае пакаленне беларусаў імкнецца рэалізаваць сваё выбарчае права ў добрае надвор’е. «Моладзь таксама адгукнулася на заклікі арганізатараў выбараў. Маладыя людзі часта праводзяць выходныя дні за межамі выбарчых акруг, таму яны прагаласавалі загадзя», — адзначыў сакратар Цэнтравыбаркаму.

Как вам новость?
Головоломки