За два дні ў Беларусі датэрмінова прагаласавала 7,2% выбаршчыкаў

16.12.2010 10:44
Архив Редакция

За два дні датэрміновага галасавання ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі прыняло 7,2% выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Асабліва актыўна галасуюць людзі старэйшага пакалення і студэнты. Першымі рухае пачуццё адказнасці, жаданне выканаць грамадзянскі абавязак, другімі — імкненне правесці выходныя па сваім жаданні, а не ўдзельнічаць у выбарах, лічыць ён.

Па колькасці датэрмінова прагаласаваўшых лідзіруе Віцебская вобласць (11,4%), за ёй ідуць Магілёўская (8,2%), Гарадзенская (8,1%), Мінская (6,3%) і Гомельская (6,1%). Менш за ўсё прагаласавала ў Берасцейскай вобласці (5,9%) і ў Мінску (5,8%). За межамі Беларусі ўдзел у датэрміновым галасаванні прыняло 9% выбаршчыкаў, паведамляе БелТА.

«Калі характарызаваць сітуацыю другога дня датэрміновага галасавання, то яна абсалютна спакойная, ніякіх парушэнняў выбарчага заканадаўства не фіксуецца», — паведаміў Мікалай Лазавік.

Как вам новость?
Головоломки