За дзень у Беларусі датэрмінова прагаласавалі 3,6% выбаршчыкаў

21.04.2010 14:38
Архив Редакция

У першы дзень датэрміновага галасавання ў мясцовыя саветы Беларусі прагаласавала 3,6% выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік. Па яго словах, колькасць грамадзян, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі ў першы дзень датэрміновага галасавання, была прыкладна аднолькавай у гарадах і сельскай мясцовасці.


У Брэсцкай вобласці 20 красавіка прагаласавала 2,8% выбаршчыкаў, у Віцебскай — 3,9%, у Гомельскай — 4,7%, у Гарадзенскай — 2,9%, у Мінскай — 3,4%, у Магілёўскай — 4% і ў горадзе Мінску — 3,4%. Па словах Мікалая Лазавіка, усе выбарчыя ўчасткі 20 красавіка былі адкрыты своечасова і пачалі працу згодна з заканадаўствам з апячатвання урны ў прысутнасці дзвюх трэціх складу камісіі, перадае БелТА.

Выбары ў мясцовыя саветы ў Беларусі пройдуць 25 красавіка. Прагаласаваць датэрмінова можна з 20 па 24 красавіка. У гэтыя дні выбарчыя ўчасткі адкрыты з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00. Па правілах Цэнтравыбаркаму, у памяшканні, дзе праходзіць галасаванне, кожны дзень павінны вывешвацца абноўленыя пратаколы з інфармацыяй пра колькасць грамадзян, якія прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні.

Как вам новость?
Головоломки