За гандаль людзьмі беларуску асудзілі на пяць гадоў з канфіскацыяй

12.05.2011 11:24
Архив Редакция

За вярбоўку і перапраўку жанчын з Беларусі ў Турцыю для працоўнай эксплуатацыі 25-гадовую жыхарку аднаго з райцэнтраў Мінскай вобласці асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Па дадзеных следства, за вярбоўку, перавозку і перадачу беларусак у Турцыю, абвінавачаная атрымала ад саўдзельнікаў злачынства больш за 1,6 тыс. даляраў.

Паводле інфармацыі беларускай пракуратуры, абвінавачаная выйшла замуж за грамадзяніна Турцыі і з’ехала на радзіму мужа. Там яна дамовілася аб пастаўках маладых беларусак. З лістапада 2009 года па сакавік 2010 года яна збірала ў Мінску і адным з райцэнтраў вобласці малазабяспечаных дзяўчат і па розных падставах, у тым ліку шляхам падману, пераконвала іх выехаць у Турцыю для працаўладкавання на высокааплатную працу, перадае БелТА.

Атрымаўшы згоду дзяўчат, жанчына арганізоўвала іх перапраўку ў Стамбул, аплочвала выдаткі, у тым ліку на куплю авіябілетаў. Па прыбыцці ў Турцыю зламысніца перадавала іх саўдзельнікам злачыннай групоўкі — уладальнікам і работнікам начнога клуба, якія падвяргалі пацярпелых прымусовай працоўнай эксплуатацыі. За жанчынамі ўсталёўвалі бесперапынны нагляд, не дазвалялі ім выходзіць на вуліцу і браць у кліентаў грошы, пагражалі і збівалі, змушаючы займацца кансумацыяй, а ўсе заробленыя грошы адбіралі.

У сярэдзіне красавіка 2010 года дзве пацярпелыя, даведзеныя да адчаю, звярнуліся ў беларускае пасольства ў Турцыі, пасля чаго ім дапамаглі вярнуцца на радзіму. Астатнія пацярпелыя вярнуліся ў Беларусь самастойна па заканчэнні дзеяння аформленых на іх турыстычных візаў, альбо былі дэпартаваны з Турцыі пасля затрымання паліцыяй у сувязі з незаконнай працоўнай дзейнасцю на тэрыторыі Турцыі.

У судзе было даказана сем эпізодаў вярбоўкі асуджанай. У дачыненні да яшчэ шасці жанчын ёй інкрымінуецца замах на гандаль людзьмі, бо жанчыны не пагадзіліся на яе прапанову і па гэтай прычыне, не залежна ад абвінавачанай, злачынства не было даведзена да канца.

Как вам новость?
Головоломки