За год Беларусь зарабіла на замежных студэнтах 11,5 млн. даляраў

25.11.2010 17:36
Архив Редакция

Беларусь плануе да 2015 года ў паўтара разы павялічыць колькасць замежных студэнтаў, што навучаюцца ў краіне. "Наяўная дынаміка дазваляе прагназаваць ў найбліжэйшыя гады павелічэнне фінансавых паступленняў ад экспарту адукацыйных паслуг з 11,5 млн. даляраў у 2010 годзе да 18,6 млн. у 2015 годзе, то бок больш чым у 1,5 разы", — сказаў 25 лістапада першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук.

Па словах намесніка міністра, пастаянны рост колькасці замежных навучэнцаў і студэнтаў пацвярджае высокі аўтарытэт беларускай сістэмы адукацыі на сусветным рынку адукацыйных паслуг. Цяпер у Беларусі вучыцца амаль 10 тыс. іншаземцаў з 84 краін свету, што ў 1,5 разы больш, чым у 2006 годзе, перадае БелТА.

Пазітыўныя змены, як адзначыў Аляксандр Жук, адбываюцца на ўсіх узроўнях беларускай сістэмы адукацыі. Гэта адчуваюць замежныя абітурыенты, якія паступова пачынаюць выказваць жаданне атрымліваць у Беларусі не толькі вышэйшую адукацыю, але і сярэднюю спецыяльную і прафтэхадукацыю.

Как вам новость?
Головоломки