За год беларусы заплацілі 450 млн. даляраў страхавых унёскаў

14.02.2011 08:41
Архив Редакция

За 2010 год страхавыя арганізацыі Беларусі атрымалі страхавых унёскаў на суму 1,34 трлн. рублёў, што складае прыкладна 446 млн. даляраў. У параўнанні з 2009 годам рост склаў 26,1% у супастаўных цэнах, 223,9 млрд. рублёў, або (74,6 млн. даляраў). Пра гэта паведамілі ў міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Страхавыя ўнёскі па добраахвотных відах страхавання склалі 669,4 млрд. рублёў (223,1 млн. даляраў) пры росце на 151,4 млрд. рублёў больш (50,1 млн. даляраў). Па абавязковых відах страхавання ў 2010 годзе страхавальнікі атрымалі страхавых унёскаў у памеры 669,7 млрд. рублёў (223,2 млн. даляраў) пры росце на 72,4 млрд. рублёў (24,1 млн. даляраў). Такім чынам, удзельная вага добраахвотных і абавязковых відаў страхавання ў агульнай суме паступленняў складае па 50,0% (у 2009 годзе — 46,4% і 53,6% адпаведна).

Між тым выплаты страхавой кампенсацыі і страхавога забеспячэння за 2010 год склалі 801,5 млрд. рублёў (267 млн. даляраў), перавысіўшы паказчык за 2009 год на 169,5 млрд. рублёў (56,5 млн. даляраў). У выніку ўзровень страхавых выплатаў склаў 59,9% (у 2009 годзе — 56,7%) ад агульнай сумы атрыманых страхавых унёскаў.

За названы перыяд страхавыя арганізацыі пералічылі ў бюджэт і пазабюджэтныя фонды 134,3 млрд. рублёў (44,7 млн. даляраў), з іх 62,4 млрд. рублёў (20,8 млн. даляраў) — падаткі і непадатковыя плацяжы ў бюджэт, астатняе — плацяжы ў пазабюджэтныя фонды.

Как вам новость?