За год беларуская мытня канфіскавала амаль тону наркотыкаў

04.02.2011 17:34
Архив Редакция

У 2010 годзе супрацоўнікі мытных органаў Беларусі канфіскавалі 946,8 кілаграмаў наркатычных рэчываў, 116,7 млн. цыгарэт і 58,8 тоны спіртазмяшчальнай прадукцыі. Такія дадзеныя па выніках барацьбы з кантрабандай і адміністрацыйнымі правапарушэннямі агучылі на пашыраным паседжанні ў Дзяржаўным мытным камітэце Рэспублікі Беларусь. 

Таксама канфіскавана 206 кілаграмаў рэчываў, якія ўтрымліваюць каштоўныя металы, каля двух кілаграмаў залатых ювелірных вырабаў і 634 тоны чорных і каляровых металаў, паведамляе прэс-служба Дзяржмыт камітэта. У 2010 годзе мытныя органы пералічылі ў бюджэт больш 12,7 трлн. рублёў (4,225 млрд. даляраў), выканаўшы план на 101%.

У працу мытнікаў ўведзена сістэма аналізу і кіравання рызыкамі, аб’ёмы фізічнага кантролю паменшыліся ў пяць разоў, а эфектыўнасць надглядаў вырасла ў восем разоў. Таксама ў 2010 годзе завяршылася рэалізацыя комплекснай праграмы развіцця інфраструктуры аўтадарожных пунктаў пропуску на мяжы на 2006-2010 гады. У пунктах пропуску былі ўведзеныя сістэмы «зялёнага» і «чырвонага» каналаў, прынцып «адно спыненне» і новая тэхналогія неінтрузіўнага дагляду транспартных сродкаў.

З дапамогай гэтых мераў быў забяспечаны эфектыўны мытны, памежны і іншыя віды кантролю, памежныя пункты сталі прапускаць 20,9 тыс. аўтамабіляў на суткі замест 8,2 тыс., да 2015 года тут плануецца дасягнуць прапускной здольнасці да 34 тыс. машын на суткі.

Працягвае ўкараняцца сістэма электроннага дэкларавання. З яе дапамогай за суткі апрацоўваецца каля 3,5 тыс. электронных мытных дакументаў, яна прымянялася ў афармленні каля 90% экспартных і 25% імпартных паставак.

Как вам новость?
Головоломки