За год дзяржава павялічыла падтрымку юрыдычных асобаў на 45%

12.03.2011 12:59
Архив Редакция

У 2010 годзе дзяржава аказала дапамогу юрыдычным асобам на суму 1,62 трлн. рублёў (535,02 млн. даляраў). У 2009 годзе гэты паказчык быў роўны 1,121 трлн. рублёў (370,18 млн. даляраў), што на 45% менш. У прыватнасці, арганізацыі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні мясцовых выканаўчых органаў, атрымалі за 2010 год 675,22 млрд. рублёў (у 2009 годзе — 551,22 млрд. рублёў). 

Паводле інфармацыі міністэрства фінансаў Беларусі, кампаніям, падведамным мінпраму, у 2010 годзе было выдаткавана 133,147 млрд. рублёў (за 2009 год — 85,06 млрд. рублёў).

Арганізацыям, якія знаходзяцца пад ведамствам міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, за 2010 год дзяржава прадставіла дапамогу ў аб’ёме 116,73 млрд. рублёў (за 2009 год — 30,9 млрд. рублёў). Юрасобам, падведамным канцэрнам «Беллеспаперапрам» і «Белдзяржхарчпрам», — 151, 27 млрд. рублёў і 67,99 млрд. рублёў (за 2009 год — 116,05 млрд. рублёў і 48,46 млрд. рублёў адпаведна).

Дзяржпадтрымка арганізацыям аказвалася ў выглядзе бюджэтных сум і пазык (у 2010 годзе гэты паказчык склаў 668,44 млрд. рублёў, у 2009 годзе — 678,58 млрд. рублёў), кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі (367,8 млрд. рублёў і 238,97 млрд. рублёў адпаведна). Таксама — у выглядзе адтэрміновак і растэрміновак выплаты запазычанасці па плацяжах у бюджэт і фонд сацыяльнай абароны (319,99 млрд. рублёў і 56,92 млрд. рублёў), фінансавай дапамогі (134,43 млрд. рублёў і 86,43 млрд. рублёў).

Акрамя таго, у 2010 годзе былі выкананы гарантыі ўрада па крэдытах, выдадзеных беларускімі банкамі, на суму 98,81 млрд. рублёў, у 2009 — на суму 56,58 млрд. рублёў, падаваўся падатковы крэдыт (ў аб’ёме 30,58 млрд. рублёў у 2010 годзе і 3,43 млрд. рублёў — у 2009 годзе).

Как вам новость?
Головоломки