За год на МАЗе звольнілі тыс 4,5. чалавек

16.02.2011 14:33
Архив Редакция

Са снежня 2009 года на Мінскім аўтамабільным заводзе былі звольненыя 4,5 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, адказваючы 16 лютага на пытанні дэпутатаў падчас пашыранага пасяджэння камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па дзяржбудаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце. "Два гады таму МАЗ падыйшоў ледзь не да банкруцтва", — адзначыў Уладзімір Сямашка.

«Рэнтабельнасць прадпрыемства склала мінус 6,7%. У гэтай сітуацыі былі «з’едзены» амаль ўсе абаротныя сродкі. Мы вымушаныя былі даць бюджэтную пазыку на 375 млрд. рублёў», — цытуе намесніка кіраўніка ўрада БелаПАН.

«У снежні 2010 года рэнтабельнасць МАЗа склала ўжо плюс 9,2%, а заработная плата павялічылася з 1,08 да 2,32 млн. рублёў», — канстатаваў першы віцэ-прэм’ер.

Па словах Уладзіміра Сямашкі, адной з мераў па паляпшэнні эканамічнага стану МАЗа сталі дзеянні дырэктара (у снежні 2009 года гендырэктарам МАЗу быў прызначаны Аляксандр Бароўскі). «Ён спакойна, без шуму, нікога не пакрыўдзіўшы, прыбраў з прадпрыемства 4,5 тыс. чалавек. Дзякуй богу, Мінск — вялікі горад, праглынуў», — сказаў Уладзімір Сямашка.

Пры гэтым першы віцэ-прэм’ер адзначыў, што «завышаная колькасць працоўных назіраецца сёння і на іншых прадпрыемствах краіны».

Раней, як ужо перадаваў Тэлеграф, расійская дзяржаўная карпарацыя «Ростэхналогіі» накіравала беларускім уладам прапанову аб’яднаць расійскую кампаніі КамАЗ і Мінскі аўтамабільны завод.

Пасля аб’яднання кампаній расійскае прадпрыемства стане ўладальнікам МАЗа 100%, тады як беларускія ўлады атрымаюць у сваё распараджэнне пакет акцый Камскага аўтазавода.

Как вам новость?
Головоломки