За год спажывецкія кошты ў Беларусі выраслі на 13%

11.03.2011 13:19
Архив Редакция

У лютым 2011 год у Беларусі індэкс спажывецкіх коштаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года вырас на 13%. Пры гэтым індэкс цэн на прамысловую прадукцыю ўзрос на 21,8%, на будаўніча-мантажныя працы — на 13%, тарыфаў на грузавыя перавозкі — на 31,3%, тарыфаў на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і ІП — на 1,3%. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

У параўнанні са студзенем у лютым спажывецкія кошты выраслі на 2,7% (у параўнанні са снежнем 2010 года — на 4,2%), цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі — на 2,2% (5,6%), тарыфы на грузавыя перавозкі — 0,7% (4,6%). Разам з тым цэны на будаўніча-мантажныя работы знізіліся ў параўнанні са студзенем на 5%, а ў параўнанні са снежнем на 2,1%, тарыфы ж на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у параўнанні са студзенем павялічыліся на 0,3%, але у параўнанні са снежнем знізіліся на 0,4%.

Акрамя таго, па дадзеных Белстата, за люты 2011 года цэны на харчовыя тавары павялічыліся ў параўнанні са студзенем на 2,2%, у параўнанні са снежнем 2010 года — на 4,4%. Больш за ўсё цэны выраслі на грэчневыя крупы (на 27,9%), цукар (9,8%), прасяныя крупы (7,6%), ялавічыну першай катэгорыі (5,1%), плодагароднінную прадукцыю (4%), масла (3,4%), рыбу і морапрадукты (3,1%).

Між тым кошты на нехарчовыя тавары раслі павольней: на 0,3% у параўнанні са студзенем 2011 года і на 0,6% у параўнанні са снежнем 2010 года. Ювелірныя вырабы ў лютым падаражэлі на 2,5%, тканіны — на 2,2%, тэкстыльныя вырабы — на 1,5%, гадзіннікі — на 1,2%, мэблю, дываны і дывановыя вырабы — на 1%.

Цэны і тарыфы на платныя паслугі насельніцтву ў лютым у параўнанні са студзенем выраслі 7,3% (з снежнем 2010 года — 8,8%). Паслугі дашкольных устаноў падаражэлі на 34,9%, жыллёва-камунальныя — на 17,3%, паслугі газазабеспячэння — у 1,7 раза, халоднага водазабеспячэння і каналізацыі — на 14,5%, электразабеспячэння — на 12%, тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў — на 4,4%. Цэны на паслугі вышэйшай адукацыі ўзраслі на 4,8%, культуры — 3,7%, фізічнай культуры і спорту — 2,3%.

Кошты вытворцаў сельгаспрадукцыі ў студзені 2011 года ў параўнанні са снежнем 2010 года павялічыліся на 5,3%.

Как вам новость?