За год жыллёвы фонд Мінску вырас на 3,4%

26.04.2011 10:23
Архив Редакция

На 1 студзеня 2011 года жыллёвы фонд Мінску складаў 38 млн. квадратных метраў агульнай плошчы. У параўнанні з 1 студзеня 2010 года гэты паказчык павялічыўся на 1,2 млн. квадратных метраў (на 3,4%). Такія дадзеныя прыводзіць Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінску. У асноўным фонд вырас за кошт новага будаўніцтва (на 909 тыс. квадратных метраў).

Большая частка (83,3%) жыллёвага фонду знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, а на долю дзяржавы прыпадае 16,6%, паведамляе БелаПАН.

На пачатак 2011 года ў Мінску налічвалася 659,4 тыс. кватэр агульнай плошчай 36,3 млн. квадратных метраў. З іх двухпакаёвых — 41,5%, трохпакаёвых — 31%, аднапакаёвых — 20,2%, чатырохпакаёвых і з вялікай колькасцб пакояў — 7,3%.

З агульнай колькасці кватэр 2,61 тыс. займалі некалькі наймальнікаў. У параўнанні з 1 студзеня 2010 года іх колькасць зменшылася на 581 кватэру (на 18,2%). Адначасова з гэтым колькасць кватэр сацыяльнага карыстання вырасла на 455 (на 17%) і склала 3,132 тыс., колькасць службовых кватэр павялічылася на 0,7% да 4,977 тыс.

У 2010 годзе ў сталіцы было 23,3 тыс. жылых дамоў, гэта на 64 дамы больш, чым у 2009 годзе. Асноўны аб’ём жылых пабудоў (не ўключаючы інтэрнатаў) складаюць шматкватэрныя жылыя дамы (56,4%).

На 1 студзеня 2011 года агульная плошча жылых дамоў, якія знаходзяцца ў кепскім стане, знізілася ў параўнанні з 1 студзеня 2010 года на 1,584 тыс. квадратных метраў і склала 25,2 тыс. квадратных метраў. Агульная плошча жылых дамоў, стан якіх аварыйны, не змянілася — яна складае 2,432 тыс. квадратных метраў. Разам з тым у такіх дамах стала пражываць менш грамадзян — іх колькасць знізілася з 1,635 тыс. да 1,418 тыс. чалавек.

Как вам новость?
Головоломки