За квіток на электрычку хутка можна будзе разлічыцца карткай

17.03.2010 17:37
Архив Редакция

Начальнік мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Ігар Шылаў паведаміў, што хуткім часам за квіток на электрычку кожны зможа разлічыцца банкаўскай карткай. Па словах прадстаўніка БЧ, на сталічным чыгуначным вакзале ўсталююць плацежныя тэрміналы для продажу квіткоў з выкарыстаннем банкаўскай пластыкавай карткі.

«Першы такі аўтамат з’явіцца на галоўным вакзале краіны ўжо ў бягучым годзе», — запэўніў начальнік мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, паведамляюць «Минск-Новости».

Па словах Ігара Шылава, першапачаткова з дапамогай аўтамата можна будзе набыць квіток на праезд у электрацягніках на прыгарадных кірунках. «У перспектыве такія тэрміналы плануецца прыстасаваць для продажу квіткоў і на пасажырскія цягнікі», — дадаў начальнік.

Как вам новость?
Головоломки