За лідарамі АГП наладзілі вонкавае назіранне

05.08.2010 09:32
Архив Редакция

Адзін з замежных дыпламатаў разам са сваім калегам стаўся выпадковым сведкам таго, як сустрэчу з удзелам лідараў Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, Льва Марголіна і Аляксандра Дабравольскага здымалі на відэакамеру невядомыя ў цывільным. Пра гэта дыпламат расказаў старшыню АГП Анатолю Лябедзьку.

Пасля гэтага выпадку, па словах Анатоля Лябедзькі, кіраўнікі партыі таксама змаглі зафіксаваць факты прыхаванай здымкі іхніх сустрэчаў з прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта ад АГП Яраславам Раманчуком у розных месцах Мінску.

Звяртацца ў пракуратуру ў сувязі з правядзеннем несанкцыянаваных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у дачыненні да лідараў АГП, кіраўнік партыі лічыць бессэнсоўным. «Гэта тое ж самае, што звяртацца да тэлеграфнага слупа», — заявіў Анатоль Лябедзька, перадае сайт АГП.

Такая цікавасць да дзейнасці партыі, на думку Анатоля Лябедзька, выкліканы «подыхам прэзідэнцкай кампаніі». «Пакуль гэта кропкавае вонкавае назіранне, але ўвага спецслужбаў да лідараў апазіцыі з набліжэннем даты выбараў будзе толькі ўзрастаць», — заявіў Анатоль Лябедзька.

Как вам новость?
Головоломки