За межы Мінску вынесуць 19 прадпрыемстваў

12.07.2010 08:49
Архив Редакция

19 прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі Мінску, улады горада вынесуць за яго межы да 2020 года. Дадзенае рашэнне прынята ў сувязі з тым, што яны не адпавядаюць рэгламентам генеральнага плана сталіцы. Прадпрыемствы перанясуць на іншыя вытворчыя пляцоўкі Мінску або ў іншыя населеныя пункты Беларусі. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве эканомікі.

Перанос прадпрыемстваў прадугледжаны дзяржаўнай праграмай па будаўніцтве буйных жылых раёнаў для жыхароў Мінску ў гарадах-спадарожніках і пераносу са сталіцы ў населеныя пункты краіны вытворчых аб’ектаў, якія не адпавядаюць рэгламентам генплану Мінску. Праграма зацверджана пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь № 976 ад 29 чэрвеня 2010 года, паведамляе БелТА.

За межы сталіцы вынесуць ВРУП «МЗКР», РУП «Станкабудаўнічы завод ім. С. М. Кірава», філіял «Птушкафабрыка ім. Крупскай» ААТ «Першая Мінская птушкафабрыка», РУП «Аэрапорт Мінск-1» (дэпартамент па авіяцыі), РУП «Мінскі авіярамонтны завод», ААТ «Дражджавы камбінат», ПТРУП «Мінск Крышталь», Мінскае абутковае ААТ «Луч», ААТ «Галантэя», ААТ «Мінскі эксперыментальна-фурнітурный завод», ААТ «Сукно», ААТ «Беларускія шпалеры», ААТ «Мінскмэбля», РДПУП «Мінская друкарня», РУП «Выдавецтва Беларускі Дом друку», ВРУП «Будтэх», ААТ «Доследна-эксперыментальны завод тэхналагічнага абсталявання», філіял УП «Мінскаблгаз» Мінскае РПУ, ДВА «Белпалівагаз», ААТ «Мінскпраектмэбля».

Як раней паведамляў Тэлеграф, пастанова ўрада № 976 таксама прадугледжвае будаўніцтва буйных жылых раёнаў для жыхароў Мінску ў гарадах-спадарожніках. Згодна з гэтай праграмай, у Мінску будзе дзевяць гарадоў-спадарожнікаў: прамысловыя — Дзяржынск, Жодзіна, Фаніпаль; аграпрамысловыя — Смалявічы, Стоўбцы, Узда, Рудзенск; турысцка-рэкрэацыйныя — Заслаўе, Лагойск.

Как вам новость?