За Някляева сабралі 71,5 тыс. подпісаў

11.10.2010 13:01
Архив Редакция

Па дадзеных ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі, лідара грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева, па стане на 11 кастрычніка ў яго падтрымку сабрана 71,5 тыс. подпісаў. Пакуль гэта самы высокі вынік сярод апазіцыйных палітыкаў, якія бяруць удзел у выбарчай кампаніі.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў, што ў панядзелак, 11 кастрычніка, бліжэй да абеду стануць вядомыя канкрэтныя лічбы. У цэлым, штаб прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ад АГП Яраслава Раманчука сабраў амаль 50 тыс. подпісаў, перадае «n#####n».

Прыкладна па 40 тыс. подпісаў, па дадзеных на 11 кастрычніка, маюць прэтэндэнт ад «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Віталь Рымашэўскі і кандыдат ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Алесь Міхалевіч адмовіўся назваць колькасць сабраных подпісаў, адзначыўшы, што яго штаб працуе згодна з запланаваным графікам. У штабе Андрэя Саннікава інфармацыю аб колькасці сабраных подпісаў не даюць, але адзначаюць выдатныя тэмпы збору.

Как вам новость?
Головоломки