За ноч у Мінску выпала 43 міліметры ападкаў: горад зноў затапіла

10.06.2010 14:23
Архив Редакция

Беларускую сталіцу зноў падтапіла, што выклікала праблемы ў руху грамадскага транспарту на некаторых затопленых участках мінскіх вуліцаў. У выніку злівы, што распачалася ноччу і скончылася раніцай, дзясятага чэрвеня, у Мінску выпала 43 міліметры ападкаў, што складае больш за палову месяцовай нормы. Пра гэта распавялі спецыялісты Рэспубліканскага гідраметцэнтра.

«У мінулыя суткі днём было пераважна без ападкаў, ноччу па паўночнай палове прайшлі навальнічных дажджы, у асобных раёнах Гарадзенскай і Мінскай абласцей адзначаліся моцныя дажджы. Найбольшая колькасць ападкаў за ноч адзначана ў Мінску», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

Прычым, паводле інфармацыі Белгідромета, ападкі па горадзе выпадалі нераўнамерна: калі ў раёне абсерваторыі зафіксавана 43 міліметры ападкаў, то ў раёне аэрапорту «Мінск-1» — 17 міліметраў.

У выніку злівы аказаліся затопленымі вуліцы Арлоўская (у раёне прыпынку «Другое кальцо»), Карастаянавай, бульвар Шаўчэнкі, вуліца Каліноўскага (на скрыжаванні з вуліцай Кнорына), перадае БелаПАН. Па словах відавочцаў, праз падтапленняў на гэтых участках дарог рух грамадскага транспарту, у прыватнасці, тралейбусаў спыніўся больш чым на 40 хвілін.

Злівы ў Мінску ўжо стваралі ў гэтым месяцы праблемы для руху грамадскага транспарту. Чацвертага чэрвеня, як перадаваў Тэлеграф, амаль на 30 маршрутах грамадскага транспарту сталіцы прыпыняўся рух праз падтапленні.

Тады былі затопленыя восем участкаў праезнай часткі (Старавіленскі тракт, бульвар Шаўчэнкі, вул. Кальварыйская — вул. Пінская, вул. Чарвякова — вул. Арлоўская, вул. Чыгуначная — вул. Шчорса, пр. Пераможцаў — вул. Ігнаценка, вул. Каржанеўскага — вул. Казінца і вул. Кабушкіна).

Как вам новость?
Головоломки