За падмену аналізаў медсястру прысудзілі да двух гадоў выпраўленчых работ

04.01.2011 17:10
Архив Редакция

Суд разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да медсястры прыёмнага аддзялення Шчучынскай цэнтральнай раённай лякарні, абвінавачанай ў службовым падлогу. Медсястру, якая падмяніла аналіз крыві, прысудзілі да двух гадоў выпраўленчых работ з утрыманнем 20% заробку ў даход дзяржавы. 

«Медработніцы ніхто не перашкаджаў узяць аналізы паўторна. Замест гэтага яна пайшла на злачынства. Магчыма, камусьці гэтая махінацыя здасца бяскрыўднай. Але насамрэч усё вельмі сур’ёзна. Бо яна звязана з адной з самых актуальных праблем — п’янствам за рулём», — заявіў начальнік службы прафілактыкі і прапаганды бяспекі дарожнага руху спецыяльнага падраздзялення ДПС «Страла» Яўген Лапец.

Паводле яго слоў, у 2010 годзе супрацоўнікі ДАІ затрымалі больш за 52,5 тыс. кіроўцаў у нецвярозым стане, перадае «Савецкая Беларусь«.

Як раней перадаваў Тэлеграф, медсястру прыёмнага аддзялення Шчучынскай ЦРБ абвінавацілі ў службовым падлогу. Па дадзеных следства медсястра падмяніла аналіз крыві п’янага кіроўцы сваёй крывёю. На пачатку жанчына адмаўляла сваю датычнасць да злачынства, аднак пасля прызналася, што падмяніла прабірку з крывёю п’янага кіроўцы «па нядбайнасці».

Паколькі жанчына наўмысна ўнесла заведама ілжывыя звесткі ў афіцыйны дакумент (часопіс рэгістрацыі аналізаў і іх вынікаў), з Шчучынскай цэнтральнай раённай ялкарні яе звольнілі і распачалі супраць яе крымінальную справу.

Как вам новость?