За паўгады аўтаслесары выкралі з BMW 400 паркавальных радараў

04.04.2011 11:19
Архив Редакция

Аператыўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінску затрымалі двух маладых мінчукоў, работнікаў адной сталічнай аўтамайстэрні, якіх падазраюць у крадзяжах парктронікаў (паркавальных радараў). Па дадзеных следства, маладыя людзі за паўгады злачыннай дзейнасці выкралі каля 400 адзінак абсталявання з аўтамабіляў BMW на агульную суму ў 20 тыс. даляраў.

Як распавяла прэс-афіцэрка Партызанскага РУУС Ганна Чыж-Літаш, крадзяжы аўтаабсталявання маладыя людзі рабілі пасля заканчэння працоўнага дня і за адзін раз маглі выкрасці да дзесяці парктронікаў. Кожны раз зламыснікі выходзілі «на справу» на новай машыне, якую пазычалі ў сваіх кліентаў без іх ведама. Дзейнічалі мужчыны ва ўсіх раёнах Мінску.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у ходзе допыту затрыманыя 21-гадовы і 22-гадовы ўдзельнікі крымінальнага дуэта сваю віну не прызнавалі, нават не ўсведамляючы, што здзейснілі нешта кепскае. Пры гэтым апошні восем гадоў назад ужо быў судзімы за махлярства.

У дачыненні да зламыснікаў распачалі крымінальную справу за крадзеж. Маладым людзям пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Как вам новость?
Головоломки