За паўгады «Беларусбанк» прыцягнуў крэдытаў на 180 млн. даляраў

23.07.2010 15:01
Архив Редакция

У першым паўгоддзі 2010 года ААТ «АСБ Беларусбанк» прыцягнуў 180 млн. даляраў замежных крэдытных рэсурсаў. Спецыялісты банка заключылі 40 новых пагадненняў з замежнымі крэдыторамі, паведаміла старшыня праўлення акцыянернага таварыства Надзея Ермакова.

Новыя крэдыты, па словах кіраўніка банка, вылучаліся на фінансаванне інвестыцыйных праектаў, якія прадугледжваюць набыццё сучасных замежных тэхналогіяў і абсталявання, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

«У апошнія гады кола нашых партнёраў пашыраецца. Наладжана супрацоўніцтва з банкамі ўсходніх і азіяцкіх краінаў: Кітая, Тайваня. У найбліжэйшы час пачнем працаваць з Японіяй», — адзначыла Надзея Ермакова.

Акрамя таго «Беларусбанк» вядзе актыўную працу па прыцягненні фінансавых рэсурсаў з банкамі такіх краінаў, як Вялікабрытанія, Польшча, Расія, Італія, Германія. Памер крэдытных лініяў, адкрытых замежнымі банкамі для «Беларусбанка», у цяперашні час перавышае мільярд даляраў.

Как вам новость?
Головоломки