За парушэнне ўказа № 60 у Беларусі будуць штрафаваць

25.10.2010 14:52
Архив Редакция

У Беларусі за парушэнне ўказа прэзідэнта № 60 юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі будуць несці адміністрацыйную адказнасць. Пра гэта паведаміў у панядзелак, 25 кастрычніка, начальнік сектару Аператыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзідэнце Беларусі Сяргей Краўцоў.

Паводле слоў спецыяліста, праект закона, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за парушэнне правілаў выкарыстання Байнэту, ужо распрацаваны і ўнесены на разгляд урада Беларусі, пасля чаго будзе накіраваны ў парламент.

Праект закона мае эканамічную накіраванасць, распавёў Сяргей Краўцоў. Дакумент прадугледжвае, што юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў Беларусі, будуць несці адміністрацыйную адказнасць пры выкарыстанні замежных інтэрнэт-рэсурсаў для продажу тавараў або прадстаўлення паслуг грамадзянам Беларусі, перадае БелТА.

У той жа час праект закона не забараняе беларускім кампаніям выкарыстоўваць замежныя інтэрнэт-рэсурсы для продажу тавараў або прадстаўлення паслуг грамадзянам іншых дзяржаў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, рэгуляванне Байнэту прадугледжана ўказам № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі інтэрнэт», які быў падпісаны 1 лютага 2010 года.

Как вам новость?
Головоломки