За парушэнне указу аб інтэрнэце ўвядуць крымінальную адказнасць

01.06.2010 10:25
Архив Редакция

У міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі паведамілі, што ў цяперашні час у краіне распрацоўваецца праект закону, у якім будзе вызначаная адказнасць за парушэнне нормаў указа № 60 аб рэгуляванні інтэрнэту. У прыватнасці, плануецца, што правайдары не будуць несці адказнасць за актуальнасць звестак, указаных кліентам пры рэгістрацыі сайта.

«У адпаведнасці з абзацам чацвертым падпункту 14.3 ўказа распрацоўваецца праект законуа, накіраванага на ўдасканаленне адміністрацыйнай, крымінальнай і іншай адказнасці за парушэнні патрабаванняў гэтага ўказа, іншых актаў заканадаўства ў сферы выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт», — распавялі ў Мінсувязі.

Як растлумачылі ў ведамстве, у цяперашні момант адказнасць за актуальнасць звестак не ўстаноўлена. «Разам з тым, у адпаведнасці з агульнапрынятай практыкай адказнасць за недакладныя звесткі нясуць асобы, якія іх прадаставілі», — адзначылі ў міністэрстве.

Акрамя таго, міністэрства сувязі і інфарматызацыі апублікавала вытлумачэнні да ўказа № 60, а таксама пастановы Саўміна № 644 аб рэгуляванні інтэрнэту, азнаёміцца з якімі можна на афіцыйным сайце ведамства.

Тым часам, як раней паведаміў Тэлеграф, група беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў звярнулася з адкрытым лістом да прэзыдэнта Беларусі, у якім звярнула ўвагу на «слабыя месцы» падпісанага ім першага лютага гэтага года ўказу № 60 аб інтэрнэце. Аўтар ліста Андрэй Падлубны просіць Аляксандра Лукашэнку «ўлічыць кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя эканамічныя страты, якія выклікае дадзены дакумент».

Как вам новость?
Головоломки