За першую дэкаду студзеня штармавое папярэджанне абвяшчаюць шосты раз

10.01.2011 13:21
Архив Редакция

На 11 студзеня беларускія сіноптыкі зноў абвясцілі штармавое папярэджанне. Ноччу і раніцай на тэрыторыі большай часткі рэспублікі чакаецца галалёд, а днём у паўднёвых раёнах краіны па-ранейшаму будуць туманы. Бачнасць у туманах складзе 100-800 метраў. З пачатку года штармавое папярэджанне ў Беларусі аб'яўляюць ўжо шосты раз.

Так, Белгідраметэацэнтр папярэджваў аб завеі і заходнім ветры парывамі да 15-20 метраў за секунду ўначы 1-2 студзеня. Раніцай і днём 7 студзеня было абвешчана аб завеі ў Мінскай вобласці, галалёдзе ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях, а таксама аб ветры парывамі да 15-18 метраў за секунду на поўначы краіны.

Парывы ветру такой сілы захаваліся і 8 студзеня. На тэрыторыі большай частцы рэспублікі ішоў мокры снег, які пераходзіў у дождж. На дарогах быў галалёд, раніцай і днём — туман. Галалёд захаваўся таксама 9 студзеня, у многіх раёнах стаяў туман, а на ўсходзе — галалёд.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, пра штармавое папярэджанне было абвешчана і 10 студзеня: многія раёны краіны пакрытыя туманамі, у якіх бачнасць дарогі складае 100-500 метраў. У другой палове дня на паўночным захадзе рэспублікі прагназаваўся мокры снег і галалёд.

Как вам новость?
Головоломки