За пікет супраць беларускай АЭС затрымалі грамадзян Германіі і Польшчы

26.04.2011 11:02
Архив Редакция

Увечары 25 красавіка ў Мінску міліцыя затрымала 12 удзельнікаў двух пікетаў супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Сярод затрыманых ёсць як грамадзяне Беларусі (Ягор Яромчанка, Алена Вітка, Сяргей Слюсар), так і Германіі (Юльяна Грынец, Андрэас Шэлхас, Яніна Ролік, Гвіда Хансен, Ян Гендрык Украп, Катрын Гайнрых) і Польшчы (Дарота Кубашэўская).

Усіх затрыманых, актывістаў сацыяльных, анархічных і экалагічных рухаў, даставілі ў ізалятар на вуліцы Акрэсціна, дзе яны правялі ноч. 26 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёна Мінску над беларусамі-удзельнікамі акцыі адбудуцца суды, перадае праваабарончы цэнтр «Вясна».

Першы пікет пачаўся ў 18:30 каля ўніверсама «Рыга». Актывісты з закрытымі тварамі і з плакатамі з лозунгамі супраць атамнай энергетыкі ў руках распавядалі мінакам праз гучнагаварыцель, што «Атам мірным не бывае», перадае «Беларускі партызан».

Другі пікет пачаўся ў 19:30 каля крамы «Багатыр» недалёка ад станцыі метро «Пушкінская». Да яго ўдзельнікаў пад’ехаў мікрааўтобус, з якога выскачылі людзі ў цывільным, якія затрымалі пікетоўцаў.

Как вам новость?
Головоломки