За сакавік заробак ў Мінску вырас на 7,6%

29.04.2011 18:16
Архив Редакция

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата жыхароў Мінску, не лічачы прадпрымальнікаў, за першы квартал 2011 года склала крыху больш за 1,9 млн. рублёў (637,9 даляры). У сакавіку сярэдні заробак складаў 2,03 млн. рублёў — гэта на 7,6% (на 142,3 тыс. рублёў) больш, чым у лютым. Такія дадзеныя прыводзіць Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінску.

У параўнанні з такім жа перыядам 2010 года намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў сталіцы за студзень-сакавік паднялася на 36,2%, рэальная заработная плата, улічваючы рост коштаў на тавары і паслугі, вырасла на 21,1%, перадае БелТА.

За сакавік рэальны заробак павялічыўся на 5,6% у параўнанні з лютым. Самымі высокааплатнымі ў сталіцы ў сакавіку былі работнікі арганізацый фінансавай дзейнасці (3,56 млн. рублёў), будаўніцтва (2,32 млн. рублёў), навуковых даследаванняў і распрацовак (2,07 млн. рублёў). Самы нізкі заробак атрымлівалі супрацоўнікі арганізацый па прадстаўленні гасцінічных і рэстаранных паслуг — 1,36 млн. рублёў, што на 32,8% ніжэй за сярэднегарадскую зарплату.

Супрацоўнікі прадпрыемстваў апрацоўчай прамысловасці ў сакавіку атрымлівалі па 1,91 млн. рублёў (на 5,8% менш, чым у сярэднім па горадзе). Найбольш высокі ўзровень аплаты працы — на прадпрыемствах па вытворчасці кокс, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў (2,29 млн. рублёў) і іншых неметалічных мінеральных прадуктаў (2,13 млн. рублёў). Гэта вышэй, чым у сярэднім у апрацоўчай прамысловасці, на 20,1% і 11,8% адпаведна.

Сярэдняя зарплата працаўнікоў транспарту і сувязі ў сакавіку была на 1,3% ніжэйшая за сярэднюю па Мінску і была роўная 1,2 млн. рублёў. Работнікі, задзейнічаныя ў дапаможнай і дадатковай транспартнай дзейнасці, атрымлівалі каля 1,8 млн. рублёў, дзейнасці сухапутнага транспарту — 1,89 млн. рублёў, паветранага — 2,1 млн. рублёў, сувязі — 2,42 млн. рублёў.

Працаўнікі сферы адукацыі за сакавік атрымалі каля 1,49 млн. рублёў (на 26,2% менш за сярэднегарадскую зарплаты), настаўнікі — 1,53 млн. рублёў. Прафесары-выкладчыкі атрымалі па 2,39 млн. рублёў (на 17,8% больш сярэдняга па горадзе заробку).

Працаўнікам устаноў аховы здароўя за названы перыяд выплацілі па 1,59 млн. рублёў (на 21,3% ніжэй за сярэдні паказчык у Мінску). Найбольш высокааплатныя з іх — лекары (2,27 млн. рублёў). Сярэдні медперсанал атрымаў каля 1,51 млн. рублёў (на 25,5% ніжэй за сярэднегарадскі).

Самую высокую заработную плату ў Мінску атрымалі работнікі арганізацый Цэнтральнага раёна — (2,28 млн. рублёў, або на 12,4% вышэй за сярэднегарадскую).

Как вам новость?
Головоломки