За студзень-красавік продажы цукру ўзраслі на 43%

23.05.2011 09:44
Архив Редакция

За студзень-красавік 2011 года ў Беларусі прадалі 57,1 тыс. тон цукру, што на 42,8% больш, чым за аналагічны перыяд 2010 года. Яго вытворчасць за першыя чатыры месяцы знізілася на 20,5% да 203,1 тыс. тон, прытым, што ў красавіку цукру выпусцілі на 73,3% больш, чым у сакавіку — 26,4 тыс. тон. На 1 траўня запасы цукру ў краіне склалі 117 тыс. тон, або 230,5% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.

Па дадзеных Белстата, вытворчасць харчовай прамысловасці за названы перыяд узрасла на 9,6%. Выпуск мяса вырас на 2,8% (227,3 тыс. тон), садавінагародніных кансерваў — на 24% (166,1 млн умоўных слоікаў), пладовых він — на 1,6% (5,4 млн дал), вінаградных вінаў — на 30,9% (848 тыс. дал), тытунёвых вырабаў — на 33,9% (10 млрд штук), піва — на 20,4% (12,4 млн дал), перадае БелаПАН.

Аднак вытворчасць алею знізілася на 16,1% (31,6 тыс. тон), хлеба і хлебабулачных вырабаў — на 3,2% (160 тыс. тон), маянэзу — на 2,5% (7 тыс. тон). Запасы вінаградных вінаў на 1 траўня перавысілі сярэднямесячны аб’ём вытворчасці ў 1,71 раза, каньяку — у 1,6 раза, садавінагародніных кансерваў — у 2,6 раза.

У Беларусі выраслі продажы будматэрыялаў

У студзені-красавіку 2011 года праз раздробную сетку прадалі будаўнічых матэрыялаў на 599,5 млрд рублёў, што на 50,8% больш, чым за першыя чатыры месяцы 2010 года. Агульны ж аб’ём вытворчасці неметалічных мінеральных прадуктаў вырас на 11% да 3,31 трлн рублёў.

Зборных жалезабетонных канструкцый і вырабаў выпусцілі 977,4 тыс. кубічных метраў (рост на 11,4%); кафлі для ўнутранай абліцоўкі сцен — 4,91 млн квадратных метраў (11,5%); кафлі для падлог — 3,54 млн квадратных метраў (24,7%); будаўнічага шкла — 688 тыс. квадратных метраў (18,8%); будаўнічай цэглы — 316,5 млн штук (7,5%); шыферу — 45,9 млн умоўных адзінак (на 13,1% менш).

Вытворчасць цэменту за студзень-красавік вырасла на 0,5% да 1,28 млн. тон. За красавік яго вырабілі 358,5 тыс. тон, што на 0,2% больш, чым за красавік 2010 года, і на 4% менш, чым у сакавіку 2011 года. Запасы цэменту на 1 траўня склалі 58,5 тыс. тон, або 18,3% сярэднямесячнай вытворчасці. За месяц гэты паказчык паменшыўся на 24,7%.

Как вам новость?