За студзень-сакавік беларусаў стала менш на 7 тыс. чалавек

26.04.2011 12:17
Архив Редакция

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка 2011 склала 9,474 млн. чалавек, што на 7 тыс. чалавек менш у параўнанні з пачаткам года. За першыя тры месяцы нарадзілася 25,8 тыс. дзяцей, што на 323 дзіцяці менш, чым за адпаведны перыяд 2010 года, памерла — 35,6 тыс. чалавека, што на 363 чалавекі больш. Натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 9,8 тыс. чалавек.

Разам з тым міграцыйны прырост быў дадатным і склаў 2,79 тыс. чалавек. Так, за студзень-сакавік ў Беларусь прыбыло 4,26 тыс. чалавек, выбыла 1,47, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

«За студзень-сакавік 2011 года ў параўнанні са студзенем-сакавіком 2010 года колькасць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 22,1%, колькасць разводаў — на 9,9%. У студзені-сакавіку 2011 года на 1 тыс. рэгістраваных шлюбаў прыходзілася 670 разводаў, у студзені-сакавіку 2010 года — 744», — адзначылі ў Белстаце.

Как вам новость?
Головоломки