За студзень-сакавік беларусы купілі брыльянтаў на 135 тыс. даляраў

05.04.2011 10:35
Архив Редакция

За першыя тры месяцы 2011 года Нацыянальны банк Беларусі рэалізаваў 447 атэставаных брыльянтаў агульнай масай 93,12 карата на суму каля 412,5 млн. рублёў (каля 135 тыс. даляраў). Пры гэтым каля 30% атэставаных брыльянтаў беларусы набылі за замежную валюту, паведамілі ў Нацбанку.

За 2010 год Нацбанк рэалізаваў 1,6 тыс. атэставаных брыльянтаў агульнай масай 356,59 карата на 1,59 млрд. рублёў, перадае БелаПАН.

Як паведамляў Тэлеграф, згодна з аналізу курсаў даляра на 31 снежня 2010 і 31 сакавіка 2011 года Беларусь стала трэцяй сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра да нацыянальнай валюты. У першым квартале 2011 года даляр у адносінах да рубля вырас на 1,5% (з 3 000 рублёў да 3045 рублёў).

Как вам новость?
Головоломки