За тыдзень некаторыя прадукты ў Мінску падаражэлі на 17%

06.05.2011 12:08
Архив Редакция

Па дадзеных маніторынгу Мінгарвыканкама, кошты на імпартныя тавары за мінулы тыдзень падняліся на 12 — 17%. Пра гэта 5 траўня на прэс-канферэнцыі заявіў начальнік упраўлення антыманапольнай і цэнавай палітыкі Мінгарвыканкама Іосіф Рачыцкі. "Цэны на макаронныя вырабы выраслі на 17%, на крупы — на 14%", — сказаў ён.

Вараная каўбаса падаражэла на 3%, паўвэнджаныя — на 0,23%, а рыба (мінтай, аргентына, хек) — на 12-16%, дадаў чыноўнік. Ён удакладніў, што сітуацыя адсочваецца па 81 групе тавараў.

«На апельсіны кошты выраслі на 8%, лімоны падаражэлі крыху больш. Бананы падаражэлі за апошні тыдзень на 3%, мандарыны — на 6%», — цытуе Іосіфа Рачыцкага БелаПАН.

У Мінску ўдзельная вага продажаў садавіны, прывезенай з-за мяжы, складае 94%. Мінгарвыканкам лічыць, што рост цэнаў на імпартныя тавары заканамерны з прычыны сітуацыі з валютай.

«Калі на міжбанкаўскім рынку імпарцёр купляе валюту па курсе 5 тыс. рублёў і больш за даляр, то, натуральна, гэты курс закладваецца ў цану, каб пакрыць выдаткі на набыццё валюты», — адзначыў прадстаўнік Мінгарвыканкама.

Аднак, заявіў, ён, пастаўшчыкі імпартных тавараў указваюць кошты зыходзячы з сітуацыі на валютным рынку, але не завышаюць іх штучна. «Фактаў злоўжывання ў гэтым пытанні не зафіксавана», — падкрэсліў Іосіф Рачыцкі.

Начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Андрэй Новікаў дадаў, што гарадскія ўлады будуць разбірацца з пастаўшчыкамі, калі тыя стануць неабгрунтавана падвышаць кошты на сваю прадукцыю. Разам з тым чыноўнікі заклікаў бізнэс закладваць у кошт прадукцыі абгрунтаваныя валютныя рызыкі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, праз дэфіцыту валюты ў Беларусі курс даляра на міжбанкаўскім рынку ў красавіку пастаянна рос. З 28 красавіка Нацбанк адмяніў негалосную рэкамендацыю не перавышаць пры ўгодах паміж банкамі і кампаніямі абменны курс у 4,5-4,6 тыс. рублёў за даляр. У выніку курс даляра пры ўгодах паміж банкамі і кампаніямі ўжо ў той жа дзень вагаўся ад 4,7 да 5,3 тыс. рублёў.

Пастаўшчыкі імпартнай прадукцыі вымушана закладваюць міжбанкавы курс даляра, які цяпер перавышае афіцыйны на 70%, у кошт прадукцыі. Гэта — ключавы фактар, які вядзе да росту цэн на імпартаваныя тавары.

Как вам новость?