За тыдзень пасля тэракту ў Беларусі канфіскавалі 150 выбуховых прылад

19.04.2011 09:12
Архив Редакция

У рамках аперацыі "Арсенал", якая праводзіцца пасля тэракту ў мінскім метро 11 красавіка, праваахоўныя органы канфіскавалі дзесяць кілаграмаў выбухоўкі і больш за 150 выбуховых прыладаў. Акрамя таго, з незаконнага абарачэння ў Беларусі канфіскавана 174 адзінкі незарэгістраванай зброі, больш за 90 тыс. розных боепрыпасаў.

Пра гэта распавёў 18 красавіка міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў. Паводле яго слоў, за незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў «распачатыя дзясяткі крымінальных спраў», па якіх максімальнае пакаранне (арт. 195 Крымінальнага кодэксу) прадугледжана ў выглядзе пазбаўлення волі да 12 гадоў.

Добраахвотна жыхары Беларусі здалі 314 адзінак незарэгістраванай і 212 — зарэгістраванай зброі, больш за 100 тыс. боепрыпасаў. Кіраўнік МУС падкрэсліў, што пры добраахвотнай здачы незарэгістраванай зброі крымінальная адказнасць грамадзянам не пагражае.

Как вам новость?
Головоломки