За травень мінімальны заробак індэксуецца на 23,7%

15.06.2011 16:56
Архив Редакция

У Беларусі мінімальная заработная плата за травень індэксуецца на 23,7% і складае 541,35 тыс. рублёў (108,75 даляра), пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Такое рашэнне прынята ў сувязі з тым, што індэкс спажывецкіх цэн за травень перавысіў пяціпрацэнтны парог да месяца папярэдняй індэксацыі — красавіка. Гадзінная мінімальная заработная плата за травень складае 3,19 тыс. рублёў.

У цэлым заработная плата за травень індэксуецца на 26,6%. Такой жа індэксацыі падлягаюць грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых, курсантаў ваенна-навучальных устаноў і сувораўскіх вучылішчаў, а таксама дзяржстыпендыя навучэнцаў і студэнтаў, перадае БелТА.

На 72% індэксуюцца дапамогі і стыпендыі беспрацоўным, якія атрымліваюць прафесійную падрыхтоўку і перападрыхтоўку або павышаюць кваліфікацыю па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацабароне выканкамаў.

Грамадзянам, якія атрымліваюць даходы на тэрыторыі краіны з іншых крыніц, страты ад інфляцыі будуць кампенсавацца ў адпаведнасці з калектыўнымі дамовамі ці пагадненнямі.

Как вам новость?
Головоломки