За травень у Мінску садавіна падаражэла на 56,6%

16.06.2011 13:39
Архив Редакция

У беларускай сталіцы цэны на плодагароднінную прадукцыю за апошні месяц падняліся на 27,9%, садавіну — на 56,6%. Пра гэта паведамілі ў статыстычным упраўленні Мінску. Больш за ўсё падаражэлі яблыкі — на 86,1%, цытрусавыя — на 62,5%, бананы — на 57,7%, буракі — на 57,3%, часнык — на 54,4%, сухафрукты — на 33,5% , рэпчатая цыбуля — на 32,8%.

Крыху менш прыкметна падняліся кошты на моркву і вінаград — на 20,7% і 10,6% адпаведна, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Разам з тым, у траўні знізіліся цэны на некаторую гародніну. Так, радыска стала таннейшай на 50,5%, зялёная цыбуля — на 33,8%, свежыя гуркі — на 27,9%, свежыя памідоры — 8,3%, свежая белакачанная капуста — на 8,2%.

У красавіку проса падаражэла на 38,9%

Акрамя таго, за красавіка кошты на некаторыя прадукты ўзняліся на 40%. Так, прасяныя крупы стала даражэйшымі на 38,9%, алей — на 25,3%, гарбата — на 23,7%, маянэз — на 20%, рыс — на 16,1%. Агародніна падаражэла на 25,4%, садавіна — на 6,3%.

Как вам новость?