За травеньскі пажар на заводзе ў Мінску судзяць трох чалавек

28.01.2011 12:15
Архив Редакция

Крымінальная справа аб пажары на складзе Мінскага завода вылічальнай тэхнікі на вуліцы Прытыцкага, які здарыўся 11 траўня 2010 года, перададзена ў Фрунзенскі суд Мінску. Аб гэтым заявіў журналістам старшы памочнік пракурора сталіцы Сяргей Балашоў. Паводле яго слоў, абвінавачванні прад'яўленыя зваршчыку, майстру і начальніку цэха.

Іх абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу — у парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, службовай нядбайнасці і знішчэнні альбо пашкоджанні маёмасці па неасцярожнасці. Прычым склад злачынстваў у абвінавачаных не аднолькавы, піша БелаПАН.

Сяргей Балашоў таксама паведаміў, што следчы аддзел гарадзкой пракуратуры працягвае расследаваць крымінальная справа аб халатнасці двух афіцэраў МНС у ходзе тушэння пажару на складзе заводу.

Як раней паведамляў Тэлеграф, паведамленне аб пажары на Заводзе вылічальнай тэхнікі па вуліцы Прытыцкага, 62 паступіла 11 траўня ў 09:05. У 09:50 у ходзе ліквідацыі пажару на складзе адбылося абвальванне даху, у выніку чаго пад заваламі апынуліся сямёра супрацоўнікаў МНС. У 11:35 пацярпелыя былі вынятыя з-пад завалаў і з цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў лякарню хуткай медыцынскай дапамогі.

Пры тушэнні пажару загінула чацвёра пажарнікаў: двое работнікаў МНС памерлі ў бальніцы, яшчэ двое — на месцы. Матэрыяльная шкода трагедыі склала каля 623 млн. рублёў (206,8 тыс. даляраў).

Как вам новость?
Головоломки