За тры дні ў Беларусі датэрмінова прагаласавалі 15% выбаршчыкаў

23.04.2010 11:55
Архив Редакция

За тры дні датэрміновага галасавання ў мясцовыя Саветы дэпутатаў у Беларусі прагаласавала 15% выбаршчыкаў (каля 1,053 млн. беларусаў, якія маюць права голаса). Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік. "Магчымасцю прагаласаваць датэрмінова ў сталіцы ўжо скарысталіся 12,2% выбаршчыкаў", — праінфармаваў сакратар ЦВК.

У Брэсцкай вобласці за тры дні датэрмінова прагаласавала 12,5% выбаршчыкаў, Віцебскай — 16,6%, Гомельскай — 17,4%, Гарадзенскай — 12,6%, Магілёўскай — 19,2%, Мінскай — 15,5%, расказаў Мікалай Лазавік, перадае БелТА.

Прадстаўнік Цэнтравыбаркама нагадаў, што ў суботу, 24 красавіка, будзе апошні дзень датэрміновага галасавання па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. «Выбарчыя ўчасткі будуць адкрытыя з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00», — дадаў Мікалай Лазавік.

«Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў адбудуцца ў Беларусі 25 красавіка. Выбаршчыкі змогуць прыйсці на ўчасткі і прагаласаваць у любы час з 08:00 да 20:00. Беларусам мусяць абраць 21 300 дэпутатаў для працы ў 1 495 мясцовых саветах», — падкрэсліў сакратар ЦВК.

Как вам новость?
Головоломки