За тры дні ў Беларусі выпала амаль палова месячнай нормы ападкаў

17.05.2010 13:10
Архив Редакция

Па інфармацыі Рэспубліканскага гідраметцэнтра, за апошнія тры дні ў Беларусі выпала амаль палова месячнай нормы ападкаў, а ў мінулыя двое сутак назіралася "няўстойлівае надвор'е". "Найбольшая колькасць ападкаў за мінулы перыяд выпала ў Мінску — 28 мм (46% месячнай нормы), у Стоўбцах — 18 мм (33%) і ў Беразіно — 17 мм (29%)", — расказалі спецыялісты.

Па дадзеных Белгідрамета, на большай частцы тэрыторыі Беларусі прайшлі кароткачасовыя дажджы, месцамі адзначаліся навальніцы, у дзённы час пры навальніцах узмацняўся вецер парывамі да 15-17 м/с, у асобных раёнах выпадалі моцныя дажджы.
«Максімальная тэмпература паветра днём была +19..+25°С (+25°С 15.05 у Мазыры і 16.05 у Вілейцы), у суботу па захадзе яна не перавышала +16..+17°С, мінімальная тэмпература — уначы знаходзілася ў межах +8..+15°С (+8°С 16.05 у Докшыцах)», — паведамляе Белгідраметцэнтр.
Сярэднесуткавая тэмпература паветра склала +13..+19°С, што ў асноўным на 1-6°С вышэй за кліматычную норму, праінфармавалі сіноптыкі.
Акрамя гэтага, спецылісты Рэспубліканскага гідраметцэнтра абвясцілі штармавое папярэджанне на панядзелак, 17 траўня. «На працягу дня на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца навальніцы, якія захаваюцца да канца дня. Пры навальніцах месцамі моцныя злівы, у перыяд з 13:00 да 20:00 гадзін у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с», — папярэдзілі сіноптыкі.
ДАІ Мінску папярэджвае кіроўцаў пра магчымае падтапленне некаторых вуліцаў сталіцы
У сувязі з абвешчаным штармавым папярэджаннем і моцнымі дажджамі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама папярэджвае кіроўцаў пра магчымае падтапленне праезнай часткі на некаторых участках сталічных дарог.
ДАІ просіць кіроўцаў па магчымасці выключаць дадзеныя ўчасткі дарог са свайго маршруту. Так, магчыма падтапленне ўчасткаў дарог у раёне плошчы Перамогі, вуліцы Інтэрнацыянальнай, дома 20, плошчы Ванеева, вуліцы Запарожскай, а таксама скрыжаванняў вуліц Чарвякова і Кахоўскай, перадае БелаПАН.
Таксама магчыма падтапленне і іншых вуліцаў і праспектаў, якія знаходзяцца ў нізкіх месцах. Сярод іх праспект Незалежнасці і вуліца Леніна, праспект Дзяржынскага ў раёне плошчы Багушэвіча і 2-га завулка Розы Люксембург, вуліцы Янкі Купалы і Інтэрнацыянальнай, вуліцы Янкі Купалы і Куйбышава, вуліц Чыгуначнай і Уманскай, праспекта Пераможцаў і вуліцы Ігнаценка, праспекта Пераможцаў у раёне Палаца спорту, праспекта Пераможцаў і вуліцы Тарханава, вуліцаў Леніна і Ульянаўскай, вуліцаў Арлоўскай і Цімашэнкі.

Как вам новость?
Головоломки