За тры гады ў Мінску знясуць дзясятак кварталаў прыватных дамоў

16.03.2010 13:04
Архив Редакция

На працягу бліжэйшых трох гадоў улады збіраюцца знесці частку сядзібнай забудовы Мінска. У дадзены момант вядзецца знос прыватных хат на праспекце Дзяржынскага. Хуткім часам забудоўшчыкі пачнуць знос у былой вёсцы Дружба (Маскоўскі раён) і ў квартале, які прылягае да вуліцы Адэская (Завадскі раён). Пра гэта заявілі ў Камітэце будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама.

Неўзабаве па меры гатовасці праектнай дакументацыі на забудову пэўных зямельных участкаў пачнецца знос хат у межах вуліц Багдановіча — Някрасава — Усходняя — Тыражная. Будаўніцтва закране і няцотны бок вуліцы Багдановіча, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Будаўнічыя кампаніі пачнуць таксама знос прыватнай забудовы ў раёне вуліц Авакяна-Жукоўскага-Аэрадромная-Варанянскага. У 2010 годз забудоўшчыкі пачнуць працы на вольных участках у мікрараёне Сухарава. Але ў далейшым будаўнікі знясуць хаты, якія размешчаны на месцы будучых аўтатрас і іншых аб’ектаў, прадугледжаных праектам дэталёвага планавання.

Да канца 2010 года ўлады абяцаюць знесці прыватныя хаты ўздоўж вуліцы Арлоўская. У 2011 годзе ў рамках будаўніцтва мікрараёна Міхалова-2 хаты будуць знесены і ў гэтым раёне.

Как вам новость?
Головоломки