За тры ночы двое вяскоўцаў абрабавалі ў Мінску 11 машын

27.05.2010 11:42
Архив Редакция

У Кастрычніцкім раёне сталіцы двое хлапцоў адной з вёсак Пухавіцкага раёну Мінскай вобласці за тры ночы абрабавалі 11 машын і адну скралі. Пра гэта паведаміў прэс-афіцэр Кастрычніцкага РУУС Сяргей Чабатароў. Цяпер па эпізодах крадзяжоў і згону ў дачыненні да маладых людзей узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 і па ч. 2 арт. 214 КК.

«Напачатку траўня ў міліцыю звярнуўся мінчук з заявай пра крадзеж ягонай машыны, прыпаркаванай на вуліцы Казінца. У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праз некалькі дзён супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС раскрылі гэтае злачынства. Аўтамабіль і яго згоншчыка міліцыянеры адшукалі ў адной з вёсак Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці», — паведаміў прэс-афіцэр. 
У міліцыі распавялі, што зламыснікам аказаўся 19-гадовы мясцовы жыхар, навучэнец сталічнага ПТВ. «Дарэчы, хлопец і не ўпартціўся, прычым адразу прызнаўся, што зганяў машыну не адзін — сябар дапамагаў. Прычым падчас разгляду высветлілася, што маладыя людзі, маюць дачыненне не толькі да гэтага злачынства, але і да іншых крадзяжоў з аўтатранспарту», — адзначыў Сяргей Чабатароў.
«Аднойчы адзін з прыяцеляў пахваліўся іншаму, што мае нядрэнныя навыкі па ўскрыцці аўтамашын. Веды ёсць, ды аднаму з такой справай не справіцца, абавязкова патрэбны памочнік. Зрэшты, угаворваць доўга і не прыйшлося. Трэцяга траўня парачка выйшла на першую справу. Неўзабаве адчулі смак: ускрывалі машыны і забіралі ўсё, што трапляла пад руку — магнітолы, інструменты, вопратку, іншыя рэчы… На «працу» хадзілі тры ночы запар, пакуль за «дзялкамі» не прыехала міліцыя. У гэтай няхітрай гісторыі вельмі характэрны і той факт, што большасць з пацярпелых самі ў міліцыю так і не звярталіся — лічылі шкоду малазначнай», — сказаў прэс-афіцэр Кастрычніцкага РУУС Мінску.
Цяпер міліцыя Кастрычніцкага РУУС звяртаецца да магчымых ахвяраў затрыманых зламыснікаў. «Калі ў перыяд з трэцяга па шостага траўня на тэрыторыі Кастрычніцкага раёну, а менавіта тут арудавалі падазраваныя, былі здзейснены крадзяжы з аўтатранспарту, паведамце пра гэта ў раённае ўпраўленне ўнутраных спраў па тэлефонах: 222-04-42, 222-04-46», — паведаміў Сяргей Чабатароў.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки