За выходныя ў Беларусі затрымалі больш за 470 п'яных кіроўцаў

12.07.2010 14:56
Архив Редакция

З 9 па 11 ліпеня быў зарэгістраваны 661 выпадак кіравання транспартам у нецвярозым стане. Толькі 11 ліпеня супрацоўнікі ДАІ затрымалі больш за 250 п'яных кіроўцаў. У 56 ДТЗ ёсць пацярпелыя. За мінулыя выходныя кіроўцаў, якія былі затрыманы п'янымі, было больш за 470.

«Аматары выпіць працягваюць анархію на дарогах. Яны не разумеюць, чым гэта можа скончыцца», — зазначылі ў ДАІ і падкрэслілі, што за кіраванне ў нецвярозым стане можна пазбавіцца пасведчання, а пры паўторным затрыманні — патрапіць пад крымінальную адказнасць. Акрамя таго, п’янства становіцца прычынай ДТЗ.

У мінулую пятніцу і выходныя адбылося 56 ДТЗ з пацярпелымі, адно з якіх па віне п’янага кіроўцы. Сем чалавек загінулі, больш за 60 параненыя. Ахвярамі аварыяў стала дзесяць дзяцей, сямёра з якіх патрапілі ў ДТЗ менавіта ў нядзелю, калі на дарогах назіраліся вялікія патокі транспарту, паведамляе БЕЛТА.

Напрыклад, на сёмым кіламетры трасы Баранавічы-Уцёсаў двое дзяцей, пасажыраў легкавога аўтамабіля Peugeot, атрымалі пераломы. Ім на сустрэчу выехаў аўтамабіль Daewoo, шафёр якога не справіўся з кіраваннем. Кіроўца Peugeot, каб пазбегнуць сутыкнення, вымушаны быў рэзка затармазіць, таксама не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет.

Таксама рэгіструюцца выпадкі наездаў на  дзяцей, якія раптоўна выбягаюць, і ДТЗ з удзелам непаўналетніх веласіпедыстаў. Так, у Барысаве 11-гадовая дзяўчынка ў вечаровы час выехала на дарогу, трапіла ў аварыю і атрымала траўмы.

Как вам новость?
Головоломки